Больш за 100 мігрантаў спрабавалі трапіць у ЕЗ з тэрыторыі Беларусі
За мінулыя суткі 105 мігрантаў спрабавалі трапіць у ЕЗ з тэрыторыі Беларусі. У Польшчу мелі намер трапіць 77 іншаземцаў, у тым ліку з Алжыра і Самалі.
За дапамогу затрыманы 7 чалавек з Польшчы, Украіны, Грузіі і Узбекістана. Кур’еры перавозілі 21 іншаземца — грамадзян Індыі і Егіпта, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 21 чалавек, на літоўска-беларускай — 7 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя