Больш за 1200 грузавікоў стаяць у чарзе на памежным пераходзе ў Баброўніках
У аўторак час чакання на афармленне грузавікоў, якія жадаюць ехаць у Беларусь праз памежны пераход у Баброўніках, павялічыўся да 67 гадзін. У панядзелак увечары кіроўцам давялося чакаць 51 гадзіну. Чарга грузавікоў тады складала 40 км.

За апошнюю 12-гадзінную змену на памежным пераходзе ў Баброўніках памежныя службы прапусцілі 225 грузавікоў, якія накіраваліся на беларускі бок, сведчаць звесткі Падляшскай нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Па дарозе да Баброўнікаў у раёне мясцовасці Валілы Станцыя дзейнічае буферная зона.
