Больш за 16 тысяч новых выпадкаў каронавірусу ў Польшчы за апошнія суткі 



Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў чарговай справаздачы пра яшчэ 16 310 выпадкаў заражэння. Паводле звестак міністэрства, якія падае tvp.info, 579 чалавек, якія пакутуюць ад COVID-19, памерлі ў шпіталях за апошнія суткі.

Да гэтага часу найбольшая колькасць выяўленых выпадкаў была зарэгістравана 7 лістапада – 27 875. Найбольшая колькасць смерцяў была пацверджаная ў справаздачы ад серады – 674.

На Падляшшы пры гэтым зафіксавана 490 новых выпадкаў заражэння.  

Беларускае Радыё Рацыя