Больш за 160 мігрантаў спрабавалі патрапіць у ЕЗ з боку Беларусі
20 гадоў таму
За мінулыя суткі ў Польшчу з боку Беларусі спрабаваў патрапіць 101 замежнік. Сярод іх – грамадзяне Камор і Анголы, паведамляе польская Пагранслужба.

На ўчастку Пласка 2 суданцы пераправіліся па беразе Аўгустоўскага канала. У раёне Крынак 2 чалавекі спрабавалі перабрацца праз Свіслач, але пры выглядзе польскіх патрулёў вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 51 чалавек, на літоўска-беларускай – 15.
Беларускае Радыё Рацыя
