Больш за 1,8 тысяч фураў чакаюць уезду ў Латвію і Літву з Беларусі
Больш за 1,8 тыс. фураў чакаюць уезду ў Літву і Латвію з Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Па дадзеных на 14.00 29 красавіка, больш за ўсё грузавікоў стаіць у пункце пропуску „Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы – звыш 480. У „Беняконях” сабралася больш за 270 фур, у „Катлоўцы” і „Прывалцы” – звыш 260 і 250 адпаведна .
Чэргі з грузавікоў фіксуюцца на беларуска-латвійскай мяжы: у „Грыгораўшчыне” – больш за 250, у „Урбанах” – звыш 300. У пунктах пропуску на польскім напрамку стаіць у агульнай складанасці больш за 100 фураў.
