Больш за 3 мільёны чалавек прыехалі ў Польшчу з Украіны
З пачатку вайны супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ўпусцілі ў краіну тры мільёны трыццаць тры тысячы чалавек, паведаміла ў пятніцу Памежная служба краіны.
З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек. Паводле звестак памежнай службы, у чацвер мяжу з Украіны ў Польшчу перасеклі дваццаць чатыры тысячы сто чалавек.
Толькі сёння да 7 раніцы польскую мяжу перасеклі амаль сем тысяч украінцаў.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna