Больш за 3,8 мільёна злотых – на бяспеку Падляшша
Грошы пойдуць на закупку тэстаў на наяўнасць COVID-19, сродкаў індывідуальнай абароны, абсталявання для барацьбы з каронавірусам, а таксама на дадатковае ўзнагароджанне медыцынскіх супрацоўнікаў або працаўладкаванне персаналу.
Гэтыя грошы будуць выдаткаваны ў рамках праекта, які рэалізоўвае Савет Падляшскага ваяводства. Намеснік маршалка Станіслаў Дэрэхайла распавёў усе падрабязнасці падчас канферэнцыі ў сераду 29 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя
