Больш за 44 тысячы беларусаў маюць від на жыхарства ў Польшчы



Цэнтр беларускай салідарнасці апублікаваў дадзеныя аб колькасці беларусаў, якія жывуць у Польшчы, атрыманыя ад Упраўлення па справах іншаземцаў.

З 2019 года беларусы сталі другой па колькасці групай іншаземцаў у Польшчы, саступіўшы толькі ўкраінцам. Па стане на 22 сакавіка бягучага года ў Польшчы пражывае 44 619 беларускіх грамадзян, якія атрымалі від на жыхарства, 26 тысяч з іх – уладальнікі пастаяннага ВНЖ. Амаль усе з іх атрыманы на падставе Карты паляка ці польскіх каранёў.

Часцей за ўсё заявы на атрыманне ВНЖ падаюцца ў Мазавецкім ваяводстве, на другім месцы – Паморскае, на трэцім – Падляшскае. 

З 2020 года беларусы сталі самай шматлікай групай, якая падае прашэнні аб міжнароднай абароне ў Польшчы. У 2020-м было пададзена 407 прашэнняў, у 2021-м – 2257, сёлета – 799. Таксама пэўная колькасць грамадзян Беларусі пражывае ў Польшчы на ​​падставе віз.

Фота: cbs