Больш за 5 тысяч спроб незаконнага траплення ў Польшчу з Беларусі ў 2022-м
20 траўня на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 6 чалавек – трое грамадзян Емена, двое – Сірыі і 1 – Гвінеі. Інцыдэнты адбыліся ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарамхі.

У гэтым месяцы такіх спроб было зафіксавана 692, а ўсяго ў 2022-м – 5111, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
