Больш за 50 паштовак беларускім палітвязням падпісалі сёння ў Беластоку



Найменш 50 паштовак беларускім палітычным зняволеным падпісалі сёння ў прасторы для беларускіх журналістаў у Беластоку. Прадстаўнікі беларускай дыяспары, а іх прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, распавялі якім палітвязням вырашылі напісаць паштоўкі:

„Івашыну Дзянісу, Гродзенскаму журналісту. Ён у свой час падтрымліваў нас, калі мы сядзелі на лаве падсудных, ён прыходзіў да нас на кожны суд. Я лічу сваім абавязкам падтрымаць яго. Пішу Кудзіну Аляксею. Словы падтрымкі, і крыху пішу пра надвор’е, зараз буду пісаць, які фільм гляджу. Мяркую, што яму будзе цікава”.

„Свайму суседу па раёне, Андрэю Любецкаму, які ўжо за кратамі з 4 мая. Ён хірург, и быў затрыманы за абразу прэзідэнта, і яшчэ за іншыя артыкулы.”

Пасля паштоўкі будуць адпраўленыя ў Беларусь у турмы, ізалятары і калоніі, дзе ўтрымліваюць беларускіх палітычных зняволеных, якіх праваабаронцы налічылі па апошняй інфармацыі 988 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя