Больш за 500 тыс. чалавек з’ехала з Украіны – ААН
Колькасць уцекачоў з Украіны ў суседнія краіны перавысіла 500 тысяч чалавек, паведаміў Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў.

Па дадзеных польскай памежнай службы, з дня нападу Расеі на Украіну Польшча прыняла 281000 уцекачоў, з іх 100 тысяч за апошнія суткі.
