Больш за 58 тысяч грамадзянаў Беларусі жыве ў Літве



У Літве на 1 ліпеня пражывала 58.347 грамадзян Беларусі. Такія звесткі прыводзіць Дэпартамент міграцыі МУС Літвы.

У студзені паведамлялася, што ў краіне пражывалі 48 804 грамадзяніны Беларусі. Такім чынам, за паўгода колькасць нашых суайчыннікаў, якія пражываюць у Літве, павялічылася на 9543 чалавекі.

У цэлым на 1 ліпеня ў Літве пражывалі 195, 5 тыс. замежнікаў, у тым ліку 84, 7 тыс. украінцаў і 16, 2 тыс. расейцаў. Пры гэтым за паўгода колькасць украінцаў у Літве скарацілася амаль на 10 тыс., а расейцаў – вырасла на паўтысячы чалавек.

У цэлым на долю замежных грамадзян прыпадае 6,83 працэнта насельніцтва Літвы.

reform.by