Больш за 60 мігрантаў спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу
62 мігранты спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Як адзначае Straż Graniczna, на ўчастку Крынкі 16 грамадзян Егіпта, Самалі і Йемена пераплылі раку Свіслач на пантоне.
На ўчастках Крынкі, Баброўнікі і Нараўка за дапамогу мігрантам затрымалі трох грамадзян Украіны, якія хацелі забраць на машынах 30 іншаземцаў.
У той жа час ў Літве і Латвіі ўчора спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі не зафіксавалі.