Больш за 70 гадзін чакаюць кіроўцы грузавікоў перад “Баброўнікамі”
Больш за 70 гадзін чакаюць кіроўцы грузавікоў выезду з Польшчы ў Беларусь перад пунктам пропуску “Баброўнікі” – “Бераставіца”.
Цягам апошніх дзён чарга фур займае каля 30-ці кіламетраў. У сувязі з гэтым на дарозе №65 здараюцца небяспечныя сітуацыі.
Мытнікам цяпер больш часу займае праверка машын, бо акрамя звычайных працэдур, яны кантралююць магчымы перавоз санкцыйных тавараў. Пры гэтым аўтамабільны пункт пропуску ў “Кузніцы”, якая мяжуе з беларускімі “Брузгамі”, зачынены амаль пяць месяцаў.
Спыненне руху ў “Кузніцы” адбылося пасля таго, як у “Брузгах” сабраліся сотні мігрантаў з намерам перайсці граніцу.
Беларускае Радыё Рацыя