Больш за 700 мігрантаў уцяклі з лагераў у Літве



МУС Літвы прызнала, што з лагераў для мігрантаў збеглі больш за 700 чалавек. Атрымалася вярнуць толькі 146 з іх. Гаворка ідзе пра колькасць уцёкаў за ўвесь час міграцыйнага крызісу.

Як паведамляе Delfi са спасылкай на МУС краіны, больш за ўсё ўцёкаў было здзейснена з лагера ў Рукле пад Ёнавай, а таксама з Цэнтра рэгістрацыі бежанцаў у Пабрадзе. У некаторых выпадках мігранты проста выклікалі таксі і спрабавалі з’ехаць.

МУС мае намер узмацніць ахову месцаў утрымання мігрантаў.

З пачатку года ў Літве было затрымана 4169 чалавек пры спробе перасекчы мяжу ў абыход пунктаў пропуску. Больш за 2,8 тыс. з іх з’яўляліся грамадзянамі Ірака.

Паводле reform.by