Больш за мільён на інвестыцыі: у Багоніках і ў гмінах Міхалова і Ясянуўка



У гміне Ясянуўка будзе створаны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі, а ў гміне Міхалова – новае месца для арганізацыі культурных мерапрыемстваў. У сваю чаргу мячэць у Багоніках чакае капітальны рамонт. Пагадненні аб гэтых трох інвестыцыях 2-га сакавіка падпісаў маршалак Артур Касіцкі, паведамляе wrotapodlasia.pl.

„Я вельмі рады, што дзякуючы гэтаму ў гміне Ясянуўка будзе створаны цэнтр актывацыі і сацыяльнай інтэграцыі. У гміне Міхалова можна будзе ажывіць вёску Саколе, дзе, у прыватнасці, знаходзіцца Цэнтр мясцовых прадуктаў. І, вядома, рамонт мячэці ў Багоніках – сімвал мультыкультуралізму нашага рэгіёна, узаемнай павагі і талерантнасці жыхароў.

„На ўсё гэта мы выдзелім больш за мільён злотых з Рэгіянальнай аператыўнай праграмы”, – падкрэсліў маршалак Артур Касіцкі.

Фота: wrotapodlasia.pl