Больш за палову міліцыянтаў на Данбасе здрадзілі Украіне
Толькі 20-25% супрацоўнікаў праваахоўных органаў у вызваленых раёнах Данбаса засталіся вернымі прысязе на вернасць народу Украіны.
Каб зрабіць дзеяздольнай украінскую міліцыю на ўсходзе, патрэбныя 20 тысяч супрацоўнікаў — заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
«У вызваленых гарадах больш за 50% асобаў здрадзілі прысязе, якую яны прынялі перад нашай дзяржавай. Сёння 20-25% гатовыя да выканання прысягі. Такая сітуацыя ў Славянску ды іншых гарадах», — паведаміў Сяргей Чабатар у эфіры «5 канала».
[youtube id=”sDKf3_URA8g”]
Раней начальнік дэпартамента ўнутранай бяспекі МУС Валер Боднар заяўляў, што да гэтага часу невядома месцазнаходжанне траціны складу міліцыі Славянску.
У Славянску працягваецца праверка супрацоўнікаў міліцыі адносна супрацоўніцтва з баевікамі ДНР, прызнаных ва Украіне тэрарыстамі.
