Больш за палову палякаў хочуць закрыцця мяжы з Беларуссю
Больш за палову палякаў хочуць закрыцця мяжы з Беларуссю. Агенцтва па даследаванні рынку і грамадскай думкі SW Research правяло апытанне для партала «Rzeczpospolita», у якім пацікавілася меркаваннем палякаў аб закрыцці мяжы з Беларуссю.
«Як вы лічыце, ці павінна Польшча закрыць усе пераходы на польскай мяжы з Беларуссю?», — такое пытанне было зададзенае ўдзельнікам апытання. Сцвярджальна адказалі 54,1% рэспандэнтаў. Адказ «не» далі 28,4%. 17,5% не маюць думкі па гэтым пытанні.
Як вядома, пасля абвяшчэння прысуду журналісту Анджэю Пачобуту Польшча прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі», а затым абмежавала рух беларускіх грузавых аўтамабіляў праз памежны пераход «Кукурыкі-Казловічы».
Беларускае Радыё Рацыя