Большасць украінцаў гатовыя змагацца да перамогі, сведчаць сацыёлагі
Апытанне праводзілася Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі пасля інтэнсіўных абстрэлаў Расеяй ракетамі і баявымі дронамі ўкраінскіх гарадоў. 86% яго ўдзельнікаў заявілі, што Украіне трэба працягваць змагацца супраць Расеі, нават калі ўдары ракетамі і дронамі працягнуцца. У Данецкай і Харкаўскай абласцях такога меркавання прытрымліваюцца 69% апытаных.
Сацыёлагі адзначаюць, што Расея інтэнсіўнымі абстрэламі грамадзянскай інфраструктуры спрабавала пашырыць паніку і адчай сярод украінцаў, зламаць волю да барацьбы. Аднак атрымаўся супрацьлеглы вынік. Падкрэсліваецца, што „ўкраінскі народ захоўвае адзінства і цвёрдасць, і гатовы працягваць змагацца да перамогі”.
Украіна ваюе з расейскім агрэсарам ужо восем месяцаў.