Большасць украінцаў, якія збеглі ад вайны ў Польшчу, вярнуліся на Радзіму
З пачатку вайны 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехалі 7 мільёнаў 700 тысяч чалавек. Аднак амаль 5 мільёнаў 900 тысяч чалавек з таго часу выехалі з Польшчы ва Украіну, паведамляе памежная служба Польшчы.
-
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
За 12 лістапада Польшча прыняла 25 тысяч 200 чалавек, якія прыехалі з Украіны. Тых, хто выехаў ва ўкраінскім кірунку было амаль столькі ж — 24 тысячы 800 чалавек.
