Борыс і Пачобут уганараваныя ўзнагародай Эканамічнага форуму



Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюзу палякаў Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская.

Ад імя палітвязняў узнагароду атрымалі Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская, Карпач, 9 верасня 2021 года PAP/Marcin Obara

Урачыстай цырымоніяй завяршыўся ў Карпачы 30-ы Эканамічны форум. Усяго было ўручана тры ўзнагароды: «Чалавек 2020 года», «Спецыяльная ўзнагарода эканамічнага форуму» і «Паланійная ўзнагарода». Прэміі атрымалі, адпаведна, прэм’ер-міністр Славеніі, грамадства Украіны і лідары Саюза палякаў Беларусі.

Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюза палякаў Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская:

— Я вельмі ўзрушаная тым, што мы атрымліваем узнагароды ад імя Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Яны сапраўдныя героі Польшчы, патрыёты, трымаюцца моцна. Спадзяюся, хутка мы зможам з імі сустрэцца і ўручыць гэтыя ўзнагароды.

— Заклікаю вызваліць Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута і ўсіх палітычных вязняў! Жыве Беларусь, няхай жыве Польшча!

Сітуацыя ў Беларусі была адной з галоўных тэм Эканамічнага форуму. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за чатыры тысячы гасцей: палітыкі, прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржкампаній, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. У апошні дзень у Карпачы сустрэліся прэмʼер-міністры Польшчы, Украіны і Славеніі.

polskieradio.pl