Браніслаў Камароўскі падсумаваў пяць гадоў прэзідэнцтва



“Дзякую за давер, за супольнае перакананне, што Польшча патрабуе стабільнасці ў палітыцы і эканоміцы, – сказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў сваім развітальным звароце да народу.

Пяцігадовы тэрмін прэзідэнцтва Камароўскага завершыцца ў бліжэйшы чацвер. 24 траўня ў другім туры прэзідэнціх выбараў у Польшчы кандыдат ад кіруючай Грамадзянскай Платформы  Браніслаў Камароўскі саступіў кандыдату ад апазіцыйнай Партыі  Права і Справядлівасць – Анджэю Дудзе.

Падсумоўваючы вынікі прэзідэнцтва,  Браніслаў Камароўскі адзначыў, што “прапанову супрацы ў найважнейшых для Польшчы справах накіроўваў да ўсіх палітычных сілаў ў краіне”.

Сёння Браніслаў Камароўскі складзе свае паўнамоцтвы галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Польшчы.

Заўтра ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя новага прэзідэнта Анджэя Дуды. Ён прысягне перад Нацыянальным Сходам – абедзьвюма палатамі Польскага парламенту ды запрошанымі госьцьмі і пяройме камандаванне Польскімі ўзброенымі сіламі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя