Брытанская і паўднёва-афрыканская мутацыя каронавіруса ўжо ў Польшчы



Інфармацыя пра колькасць новых выпадкаў каронавіруса – непакоіць. Заявіў міністр здароўя Польшчы Адам Нядзельскі.

Adam Niedzielski Twitter/KPRM

Паводле новых звестак, за апошнія суткі выявілі больш за 12 тысяч выпадкаў заражэння. Міністр паведаміў, што плануецца вяртанне да раней адмененых абмежаванняў у асобных рэгіёнах. Ён таксама патлумачыў прычыны сітуацыі тым, што пашыраюцца новыя, больш небяспечныя, штамы каронавіруса:

– Гэты рост пандэмічны трэба тлумачыць двума прычынамі. Першае з іх, канешне, з’яўленне брытанскай мутацыі каронавіруса. Літаральна толькі што дайшла да мяне інфармацыя, што акрамя брытанскай мутацыі з’явілася ў Польшчы і мутацыя паўднёва-афрыканская.  

Дарэчы, паўднёва-афрыканскі штам каронавіруса выявілі ў Беластоку. Новыя штамы больш агрэсіўныя – яны здольныя да больш хуткага распаўсюджвання, маюць больш высокую здольнасць заражаць людзей.

Беларускае Радыё Рацыя