Будынак Падляшскай оперы асвецяць у колеры папскага сцяга



У сувязі са стагоддзем нараджэння Папы Яна Паўла II 18 траўня мясцовае самакіраванне Падляшскага ваяводства хоча адзначыць гэтую падзею асаблівым чынам. Адным з элементаў урачыстасці стане асвятленне будынка Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку ў колерах папскага сцяга.

Аб’ект будзе асвятляцца з 16 па 18 траўня, гэта значыць у гэтую суботу, нядзелю і панядзелак (з 20.00).

Беларускае Радыё Рацыя