Будзе павялічана колькасць генконсульстваў РБ на тэрыторыі Расеі
15 гадоў таму
Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой заявіў аб планах павелічэння колькасці генеральных консульстваў на тэрыторыі Расеі.
Паводле яго, цяпер ужо фактычна адкрываюцца тры генеральныя консульствы — у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Екацярынбургу. Наступныя тры з’явяцца ў Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе.
“Паступова мы ўсе нашы аддзяленні перавядзём у статус генконсульства, а іх колькасць падвоім. Вось такая задача, каб у нас было 20 аддзяленняў, якія б ахоплівалі тры-чатыры расейскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга роўню нашых дачыненняў”, — падкрэсліў Крутой.