Буйная кантрабанда на мяжы



Мытнікі выявілі 102 тысячы пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў адзін мільён трыста тысяч злотых. Кантрабанду знайшлі ў грузавіку, які правозіў трубы, пасля рэнтгенаўскага прасвечвання. Гаворыць Мацей Чарнэцкі з прэс-службы падляшскіх мытнікаў.

– У грузавіку было 54 трубы. Гэты груз не пакінуў у мытнікаў сумненняў – пасля праверкі была выяўлена ўнутры гэтых труб буйная кантрабанда цыгарэт. Разгрузка і падлік пачак цыгарэт цягнуліся больш за 24 гадзіны. Спатрэбілася нават дапамога мытнікаў з Сувалак, якія з дапамогай адпаведнага абсталявання разразалі ізаляцыйную абшыўку гэтых труб.

Кіроўцу-кантрабандысту пагражае вялікі штраф, канфіскацыя цыгарэт і машыны, а таксама пазбаўленне волі да 10 гадоў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Izby Celnej w Białymstoku