Буйная кантрабанда цыгарэтаў у бярвеннях



Супрацоўнікі Варшаўскага Цэнтральнага следчага бюро паліцыі пры падтрымцы Мытнай службы Варшавы і Беластока затрымалі ў Саколцы кантрабанду ў амаль 600 тысяч цыгарэтаў.

Кантрабандны тавар быў схаваны ў хваёвых бярвеннях, якія прывезлі з Беларусі чыгункай. Кошт схаваных цыгарэтаў –  каля 400 тысяч злотых. Паводле высноў экспертаў Цэнтральнага следчага бюро паліцыі, калі б такая колькасць нелегальных цыгарэтаў патрапіла на польскі рынак, казна панесла б страты ў 700 тысяч злотых.

Крымінальная група, якая займаецца кантрабандай цыгарэтаў з Беларусі, прыдумала даволі нетрадыцыйны спосаб, які вымагаў шмат працы і фінансавых рэсурсаў. У спецыяльна падрыхтаваных бярвеннях даўжынёй 6 метраў былі прасверлены адтуліны дыяметрам 10 см, дзе і былі схаваны цыгарэты.

Пачата справа, якую накіравалі на далейшы разгляд Мытнай службай у Беластоку.

Паводле cbsp.policja.pl