Бургамістр Бельска-Падляшскага Бароўскі прэтэндуе на новы тэрмін



Ранейшы бурмгамістр Яраслаў Бароўскі – кандыдат Бельскай Кааліцыі на чарговы тэрмін на бургамістра горада. Народжаны ў 1972 годзе Бароўскі закончыў прэстыжную Вышэйшую гандлёвую Школу ў Варшаве, працаваў спецыялістам па маркетынгу ў Бельскім «Унібудзе».

Бельшчане задаволеныя працай бурмістра і многія гатовы прагаласаваць за яго кандыдатуру чарговы раз:

Ён стараецца і добры бургамістр. Калі будзе кандыдаваць, дык атрымае мой голас.

Я не наракаю і ўсё ж буду за цяпершаняга бургамістра.

Яраслаў Бароўскі абяцае што працягне падтрымку нацыя нальных меншасці ў Бельску , звяртае таксама ўвагу на магчымасць выкарыстання аднаўляльных крыніц энэргіі, ды іншае:

Рашэнне людскіх праблем. Калі мы хочам, каб быў чалавек, які ведае гэтыя праблемы і мае ідэю, як задаволіць гэты патрэбы, дык трэба ісці і галасаваць. Бо можам прачнуцца ў такой рэчаіснасці, што не будзем мець ні на што ўплыву.

Рэгістрацыя кандыдатаў на бургамістраў войтаў і прэзідэнтаў гарадоў завершыцца 26 верасня. На сённяшні дзень у дзейнага бургамістра 3 супернікаў. Гэта 26 гадовы юрыст Аркад’юш Вашкевіч які кандыдуе са спісу СЛД. Томаш Грыневіцкі які стартуе з свайго камітэта з падтрымкай Яраслава Говіна і цяперашняя намесніца бургамістра Бажэна Зволіньска. Выбары ў мясцовае самакіраванне прызначаны на 21 кастрычніка.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя