Бургамістр і стараста Гайнаўкі заклікаюць дапамагчы мігрантам



Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і гайнаўскі стараста Анджэй Скепка звярнуліся да жыхароў горада: “На працягу некалькіх месяцаў мы назіраем рост спробаў незаконнага перасячэння мігрантамі польска-беларускай мяжы, што закранула і нашу тэрыторыю. Трэба памятаць, што, незалежна ад нашай ацэнкі праблемы, яна звязана з пакутамі нявінных людзей, у тым ліку жанчын і дзяцей. Таму мы просім ад вас выказаць падтрымку і дапамагчы фінансава ў аказанні дапамогі гэтым людзям”. Тыя, хто можа падзяліцца матрацамі, коўдрамі, курткамі, сродкамі гігіены ды іншымі рэчамі, могуць звяртацца ў гарадскі Цэнтр сацыяльнай дапамогі ў Гайнаўцы па адрасе вуліца Lipowa, 39 у ранішнія гадзіны. Таксама можна пералічваць ахвяраванні на банкаўскі рахунак. Грошы пойдуць на набыццё так званых “пакетаў выратавання”.

“Давайце набяромся мужнасці і пакажам сваю гатоўнасць дапамагчы. Сардэчна дзякуем”, – гаворыцца ў звароце, тэкст якога змешчаны на hajnowka.pl.

Фота: commons.wikimedia.org