Бясплатны праезд для вучняў Беластока



З 1 верасня вучні пачатковых школаў і гімназій паедуць беластоцкім грамадскім транспартам бясплатна. Гэта датычыць толькі дзяцей і моладзі, якія жывуць у Беластоку. Вучань павінен мець пры сабе актуальны вучнёўскі білет. Паводле сябра Рады горада Беластока Катажыны Семенюк з партыі “Закон і Справядлівасць”, палітыкі гэтай партыі будуць намагацца, каб пашырыць магчымасці бясплатнага праезду грамадскім транспартам:

– Хочам пашырыць далёкасць бясплатных камунікацый. Маем на ўвазе вучняў сярэдніх школ, як і вучняў, якія вучацца ў нашых школах, але не жывуць у нашым горадзе. Падумаем таксама і пра студэнтаў.

Бясплатны грамадскі транспарт для вучняў пачатковых школ і гімназій ёсць толькі ў Беластоку і ў першай зоне, гэта значыць у Засцянках, Грабаўцы, Сабалеве, Саўлянах, Каракулях, Агароднічках, Цясным, Клепачах ды Клеосіне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота radio.bialystok.pl