Бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дзядоў у Варшаве
Цэнтр беларскай салідарнасці запрашае на бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дзядоў у Варшаве.

Магіла Марыі Ямант, якой Кастусь Каліноўскі пісаў свае знакамітыя «Лісты з-пад шыбеніцы».
Калі: 30 кастрычніка.
Можна абраць зручны час (11.00, 13.00 ці 15.00)
Каб трапіць на экскурсію, трэба зарэгістравацца ў гугл-форме па спасылцы.
Мы звяжамся з вамі і паведамім дакладнае месца збору.
Мы не першыя, хто па розных прычынах з’язджаў з Беларусі. Па ўсім свеце ёсць пахаванні нашых землякоў, якія збягалі з радзімы ці шукалі лепшай долі ў далёкіх краях. Асабліва шмат беларускіх пахаванняў на Павонзкіх могілках.
Гэта самыя старыя могілкі польскай сталіцы, дзе пахавана шмат важных для беларускай культуры асобаў: Станіслаў Манюшка, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года Баляслаў Аскерка, гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі, адзін з першых беларускамоўных паэтаў Вінцэсь Каратынскі, этнограф Міхал Федароўскі, нарачоная Каліноўскага Марыя Ямант. Падчас экскурсіі мы распавядзем іх гісторыі і пабачым іх пахаванні.
Арганізатары экскурсій
