Бязвізавыя турысты ў берасцейскім памежжы
Замежнікі працягваюць наведваць берасцейскае памежжа дзякуючы „бязвізаваму рэжыму”.
Як, напрыклад, госці з ваколіц суседняй Белай-Падляшскай, якія прыехалі паглядзець Беларусь:
– Агулам вельмі добра, буду раіць увесь час. Насамрэч вельмі прыгожа.
– Я была вельмі здзіўлена, бо мне здавалася, што будзе менш цікавага. Дакладна будзем раіць.
– Дакладна сюды вернемся.
Пазнаёміцца з парадкам „бязвізавага” уезда ў Беларусь для грамадзян краін, якім патрабуецца ўязная віза, можна на сайце: bezvizbrest.by. Сярод аб’ектаў, якія можна наведаць у ваколіцах Берасця: цэнтральная частка горада, Берасцейская крэпасць, нацыянальны парк „Белавежская пушча”, бергфрыд „Камянецкая вежа”, сярэднявечныя цэрквы і касцёлы ды іншае.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя