Быдгашч: акцыя супраць ядзернай зброі ў Беларусі



У польскім Быдгашчы адбылася акцыя супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

Пра акцыю распавядае Вітольд, адзін з арганізатараў гэтай акцыі:

Акцыя супраць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі атрымалася невялічкая. Больш ставілася мэта запісаць відэа для супольнага флэшмобу дыяспар. Ну і мы таксама абмяркоўвалі магчымасць і неабходнасць такой акцыі ў нас, у Быдгашчы. Але мы па-просту не знайшлі такога месца, дзе гэта можна было б зрабіць. Рабіць, каб казаць палякам, што беларусы супраць ядзернай зброі, – можна, канешне, зрабіць. Але КПД вельмі малое.

Па словах Вітольда, таксама актывісты з Быдгашча прымуць удзел у ІІ канферэнцыі дыяспар, якая адбудзецца 22-23 красавіка ў Вільні.

Некалькі чалавек ад нас туды едзе. Аднаго ведаю дакладна. І некалькі збіраліся. Але не ведаю, ці пацвердзілі ім удзел. Асноўнае пытанне, што шмат у каго няма магчымасці туды трапіць. Альбо з дакументамі праблема, альбо з грашыма. Гэта ж ехаць у іншую краіну на некалькі дзён.

У Куяўска-Паморскім выяводстве Польшчы, па словах Вітольда, дзейнічае некалькі дзясяткаў беларускіх актывістаў, якія амаль штотыдзень робяць розныя акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя