Былы жыхар Луганска: Жыхары Луганшчыны лічаць, што іх будзе карміць Расея
Былы жыхар Луганска, адзін з арганізатараў экстрэмальных гульняў на Луганшчыне Яўген Саўчанка дапамагае сваім суродзічам, якія жывуць у прыфрантавой зоне, якая мяжуе з ЛНР. Пра тое, што там адбываецца, Яўген распавёў у гутарцы з журналістам Беларускага Радыё Рацыя.
РР: Як жывуць цяпер жыхары Луганшчыны і як гэтыя людзі ставяцца да Украіны і ўкраінскай улады?
– Мала што змянілася, многія так жа і лічаць, што калі б не ўкраінская армія – іх бы карміла Расея. Людзі гатовыя радзіму прадаць у надзеі на тое, што ім будуць плаціць пенсію больш, чым была. У гэтым уся праблема.
РР: Як на вашую думку, іх можна пераканаць?
– Большая частка мясцовых жыхароў ніколі не лічыла сябе ўкраінцамі, гэта „статак”, які разумее толькі сілу. Я ж сам жыхар Луганшчыны, і для мяне дзіка, як можна з такой нянавісцю ставіцца да краіны, у якой жывеш. Я таксама заспеў „савок” і мяне таксама вучылі ў школе радзіму любіць, вось толькі ў мяне радзіма Украіна, добрая ці дрэнная, але – гэта мая радзіма, мая краіна, з усімі яе недахопамі. А для большасці мясцовых жыхароў не важна, хто ім будзе плаціць пенсіі і зарплаты, абы больш плацілі. Але ў той жа час яны і тую сваю “эфимерную” радзіму не ў стане абараняць, па баязлівасці сваёй, таму туды і навезлі расейцаў, таму там і ваююць расейскага войскі.
[Not a valid template]
РР: У цябе шмат сяброў экстрэмалаў, якія ваююць па абодва бакі – як за ЛНР, ДНР, так і за Украіну. Што б ты мог сказаць ім у твар, калі б у цябе была такая магчымасць?
– Сярод сепаратыстаў ёсць трохі, але з імі асобна пры сустрэчы пагутару. Некаторых пераканаўча навучу радзіму любіць, а з астатнімі маю зносіны час ад часу, і ёсць тыя, хто ваюе на баку Украіны, за што ім рэспект. Проста кожны чалавек, а тым больш дарослы, павінен несці адказнасць за свае ўчынкі, і калі чалавек узяў у рукі зброю, тым больш незаконна, ён павінен разумець, што рана ці позна наступіць час расплаты за свае дзеянні.
РР: Як, паводле твайго ўяўлення, павінна адбывацца валанцёрская дапамога? І што трэба ведаць жыхарам Беларусі пра гэтую вайну?
– У першую чаргу кожны беларус павінен разумець, што гэта – яго краіна, яго радзіма і толькі ён у праве вырашаць, у якой краіне яму жыць, з якім прэзідэнтам, з якім урадам, з якімі суседзямі, і не думаць, што прыйдзе нейкі добры чараўнік і вырашыць за яго гэтыя праблемы. І ўжо тым больш кожны беларус павінен разумець, што Расея ў першую чаргу мілітарысцкая дзяржава, якая не трывае іншадумства, – нявыхаваная, хамская, злобная на ўвесь свет за свае ўласныя праблемы і нягоды. І тады не будзе ў вас такіх праблем, як ва Украіне, і не будзе неабходнасці ў валанцёрскім руху ў тым фармаце, у якім ён з’явіўся ў нас. Кожны ведае пра валанцёрства, як з’яву ў нармальнай цывілізаванай дзяржаве, калі дапамагаюць людзям, якім патрэбная дапамога, у вольны ад працы час, або фінансамі у тым аб’ёме, якія ня ўплываюць на іх фінансавае становішча. У нас жа ўсё крыху не так. Людзі дапамагаюць арміі з апошніх сіл, апошнімі сродкамі для ўласнага існавання, таму што разумеюць, што калі не яны – то хто!!! Калі яны сёння не дапамогуць стварыць, апрануць, абуць, забяспечыць сваё войска, то статак расейскіх варвараў заўтра будзе таптаць іх гарады, бамбаваць іх дома, пазбавяць іх працы і нармальнага мірнага жыцця. Таму магу пажадаць беларусам не дапусціць падобнага на сваёй зямлі, вучыцца так бы мовіць на чужых памылках, усведамляць адказнасць за сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей і мірнага неба над галавой. У нас, ва Украіне, за апошнія 4 гады было расфармавана 80% вайсковых частак у Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай абласцях. Такое адчуванне, што гэта рыхтавалася даўно, таму мне, як жыхару Луганшчыны, дзіўна чуць, што ўсё ўзбраенне, якое ёсць у „апалчэнцаў”, было ўзята на складах вайсковых частак у маёй вобласці, бо дакладна ведаю, што там ніякага ўзбраення даўно няма. Зараз я жыву ў Харкаве, тут я з ліпеня мінулага году. Харкаў мала чым адрозніваўся ад Луганска калі я сюды прыехаў, але на сёння вельмі шмат мясцовых жыхароў змянілі сваё меркаванне, і цяпер ужо большасць не мае ніякіх ілюзій датычна „рускага свету” і іншай дробязі, пра якую ім так салодка спявалі расейскія паліттэхнолагі.
Беларускае Радыё Рацыя