Быць донарам – ганарова



Вучні беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім заахвочвалі стаць донарам касцявога мозгу. З нагоды дзён донараў кожны ахвотны ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў змог зарэгістравацца донарам. Адначасова вучні праводзілі збор сродкаў на лячэнне хворай белакроўем трохгадовай Амеліі Аксяньчук. “Донараў касцявога мозгу не хапае,” – кажа  Эльвіра Плуг:

–  Гэтую акцыю ладзіць мая сяброўка Марта Сарокін. Яна даведалася, што ў Польшчы будуць арганізаваны дні донара касцявога мозгу, і падумала, што ў нас, у Бельску, таксама штосьці падобнае можна арганізаваць. Апошні раз у Бельску донары касцявога мозгу былі тры гады таму – гэта 105 асоб.

Сёння, 27 кастрычніка, у беларускім ліцэі ў Бельску пройдзе сустрэча з анколагам ды сям’ёй Амеліі Аксяньчук.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтара