Бюджэт Падляшскага ваяводства б’е рэкорды



У 2018 годзе бюджэт Падляшскага ваяводства будзе рэкордным. Гэта вынікае з велічыні выдаткаў, якія ўпершыню перавысяць 1 мільярд злотых. Будзе выдаткавана найвялікшая колькасць сродкаў за ўсю гісторыю – больш за 825 мільёнаў злотых.

Усё гэта дзякуючы падтрымцы з боку Еўразвяза, лічыць маршалак Падляшскага ваяводства Юры Ляшчынскі. Большасць сродкаў пойдзе на рэканструкцыю дарожнай сістэмы:

– Перадусім трэба рэалізаваць маштабныя інвестыцыйныя праекты па рэканструкцыі дарог у Падляшскім ваяводстве. На гэту мэту прадугледжана 28 мільёнаў злотых з еўрапейскіх сродкаў. Другой галіной па велічыні інвестыцый з’яўляецца ахова здароўя, на што з розных крыніц будзе выдзелена каля 114 мільёнаў злотых.

Першы праект бюджэта будзе разгледжаны падчас сесіі Сейміка ваяводства 27 лістапада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя