Бюджэтную справаздачу прэзідэнта Беластока не зацвердзіла ўправа горада



Прэзідэнт Беластока застаўся без падтрымкі ўправы горада. Радныя адкінулі справаздачу Тадэвуша Трускаляскага за выкананне мінулагодняга бюджэта. Паводле Трускаляскага, гэта быў найлепшы бюджэт за апошніх некалькі гадоў, аднак у гэтым выпадку перамагла палітыка:

– Мы, канешне, згодна гэтаму рашэнню, вяртаем справаздачу з Рэгіянальнай палаты па разліках і пабачым, які будзе выніковы вердыкт. Тое, што ёсць сэнсоўнае, тое, што было згодна з праўдай і фактамі, прайграла палітыцы.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Паводле старшыні гарадской управы Марыюша Громкі з партыі „Закон і Справядлівасць”, гэта не палітычныя вылічэнні, але канкрэтныя дзеянні прэзідэнта прывялі да таго, што справаздачу адкінулі:

– Былі канкрэтныя заўвагі, былі канкрэтныя нерэалізаваныя рэчы. Прэзідэнт па васьмі гадах не атрымаў падтрымку па справаздачы. Спадзяемся, будзе больш уважліва і адказна працаваць у наступным годзе, і магчыма сітуацыя праз год будзе зусім іншай.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Супраць справаздачы пргаласавалі 15 чальцоў управы ад партыі „Закон і Справядлівасць”, за яе прыняццё выказалася 13 райцаў ад „Грамадзянскай платформы” і клуба Тадэвуша Трускаляскага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя