Чачэнскім уцекачам інкрымінуюць супрацу з ІД



Падляшскае аддзяленне Аддзела дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй нацыянальнай пракуратуры ў Беластоку накіравала ў суд абвінавачванне супраць чатырох грамадзян Расеі чачэнскай нацыянальнасці. Усе яны абвінавачваюцца ў мабілізацыі сродкаў для фінансавання дзейнасці Ісламскай дзяржавы і рэкрутацыі баевікоў.

jmjktkpturbxy81ntnimjk5nwi2m2m3odzjzwi3ngiyztawzmywothmyy5qcgeslqmck80ra80jkzmfzqmgzqhc

Фота Agencja Gazeta

Арыштаваныя каўказцы перабывалі ў Польшчы легальна ўжо некалькі гадоў, папярэдне атрымаўшы прытулак. Вядома, што з-за адсутнасці мяжы паміж Расеяй і Беларуссю, асноўная плынь каўказскіх мігрантаў у Еўропу праходзіць праз Берасце.

У Берасці знаходзіцца каля тысячы чачэнцаў, якія штодзень ездзяць у Польшчу, дзе спрабуюць атрымаць статус уцекача. Усе яны сутыкаліся на мяжы з абвінавачваннямі ў імаверным удзеле ў тэрарэстычных арганізацыях:

– Адзіночак называюць ІДзІЛаўцамі, сямейнікаў называюць тэрарыстамі. Не аднойчы гэтыя словы паступалі на наш адрас, мы канешне неяк спрабавалі патлумачыць ім. Усе СМІ ведаюць, што ў Польшчы чачэнцы ніякіх тэрактаў ніколі не здзяйснялі, калі б мы былі тэрырыстамі – гэта паўсюдна было б. Мы не тэрырысты, мы хочам знайсці нейкі прытулак.

Як высветлілася, развагі каўказскіх мігрантаў пра адсутнасць імаверных тэрарыстаў сярод дыяспары ў Польшчы, не пацвердзіліся.

“Арыштаваным жа грамадзянам Расейскай Федэрацыі чачэнскага паходжання, па справе сувязі з Ісламскай дзяржавай пагражае ад 2 да 12 гадоў пазбаўлення волі”, – паведамляе сайт Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Мікола Ляскевіч, Беларускае Радыё Рацыя