Чаго чакаць ад сёлетняга Halfway?



Жанчыны – гэта яны будуць хэдлайнерамі шостага фестывалю альтэрнатыўнай, фолькавай і бардаўскай музыкі Halfway у Беластоку. У апошнія выходныя чэрвеня на сцэне амфітэатра пры Падляшскай оперы і філармоніі выступяць музыкі з Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў, Ісландыі ды Аргентыны. У час першага дня фестывалю зайграюць жанчыны з беларускага гурта «Шума», кажа арганізатарка мерапрыемства Ілона Карпюк.

Заўсёды блізкія артысты майму сэрцу – гэта выканаўцы з Беларусі, таму мы заўсёды стараемся, каб хтосьці быў. У гэтым годзе дамовіліся з гуртам «Шума». Цікава тое, што яны выступяць у зусім новай прасторы для гэтага фестывалю, а менавіта выступяць у фае Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Halfway сёлета пройдзе з 23 па 25 чэрвеня ў памяшканнях Падляшскай оперы і філармоніі. Выступяць вядомыя музыкі бардаўсай ды аўтарскай плыні Agata Karczewska (PL), Cate Le Bon (GB), Juana Molina (AR), TORRES (US) ды The Veils (NZ/GB).

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток