Чарговая тытунёвая кантрабанда ў Кузніцы
Дзве спробы тытунёвай кантрабанды былі сарваныя на мяжы ў Кузніцы. Два беларускія аўтамабілі, перасякаючы мяжу праз „зялёны калідор”, спрабавалі ўвезці ў Польшчу больш за 3 тысячы пачкаў цыгарэт.
Кантрабандныя цыгарэты былі схаваныя ў адмыслова пераробленых элементах канструкцыі транспартнага сродку.
Супраць беларускіх кіроўцаў (ва ўзросце ад 30 да 36 гадоў) пачаты крымінальныя справы. Кантрабандыстаў чакаюць вялізныя штрафы. Акрамя таго, у кіроўцаў канфіскуюць транспартныя сродкі, прыстасаваныя для перавозу кантрабанды.
Паводле podlaskie.kas.gov.pl
