Чаму дзеці з Гайнаўкі не могуць вывучаць беларускую традыцыю і мову ў спрыяльных умовах?



“Пачатковая школа нумар 4 у Гайнаўцы – найлепшае месца для пашыранага навучання рэгіянальнай мове і традыцыі рэгіёна,” – так лічыць бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак. Такім чынам адказаў ён на ініцыятыву бацькоў, якія хацелі стварыць такі клас у Комплексе школ з беларускай мовай навучання.

Гэта рашэнне, якое ў поўнай меры адпавядае спадзяванням бацькоў, і ў значнай ступені гэта будзе рэалізацыяй той ідэі. Такое рашэнне не было нейкім паспешным, заўчасным. Гэтае рашэнне было прынятае пасля дакладнага аналізу і кансультацый з дырэктарамі і настаўнікамі.

Ініцыятыва стварэння класа з пашыраным навучаннем рэгіянальнай беларускай культуры пры Комплексе школ з беларускай мовай навучання належыць бацькам дзяцей з непублічнага дзіцячага садка імя Кірыла і Мяфодзія ў Гайнаўцы. Бацькі лічаць натуральным, што іх праект можа быць паўнацэнна рэалізаваны ў адзінай у Гайнаўцы школе, якая навучае мове нацыянальнай меншасці:

«Стварэнне школы і класа зяўляецца толькі справай часу,» лічыць дырэктар Комплексу школ з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы Ігар Лукашук.

Заўсёды ёсць шляхі, калі ёсць толькі добрая воля для таго, каб пайсці насустрач спадзяванням бацькоў – жыхароў горада. Гэта самае галоўнае. Гэтыя чаканні былі выказаныя даўно, напрыканцы лютага бацькі пачалі агучваць гэтую ініцыятыву. Я лічу, што абавязак самаўрада – даць пазітыўны адказ на гэтыя чаканні. Я не губляю надзеі, што такая школа тут будзе, бо гэта самае лагічнае выйсце. Тут справа толькі ў тым, каб добра скамунікаваць патрэбы бацькоў і магчымасці, разуменне з боку самаўрада. І тады гэтая школа паўстане.

Справай навучання мясцовай традыцыі і мове пры гайнаўскім комплексе школ цікавілася Валя Лаеўская.

Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка