Чаму пытанне вуліцы „Лупашкі” дагэтуль не абмяркоўвалася?



Вуліца маёра Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” у Беластоку працягвае падзяляць жыхароў гораду. „Грамадзянская кааліцыя”, якая атрымала большасць мандатаў у раду гораду, яшчэ да выбараў у мясцовае самакіраванне абяцала, што вуліца будзе перайменавана. Радныя „Форума меншасцяў Падляшша” атрымалі на апошніх выбарах пяць мандатаў, цяпер іх чатыры. На пасаду віцэ-прэзідэнта гораду быў абраны Адам Мусюк.

Нягледзячы на значную сілу „Грамадзянскай кааліцыі” у радзе пытанне перайменавання вуліцы радныя яшчэ не абмяркоўвалі. Па якой прычыне? Пра гэта Валянціна Лаеўская запытала ў „Гасця Рацыі” – старшыні Гарадской рады Беластоку Лукаша Пракорыма:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя