Чаму так шмат вос і шэршняў на Падляшшы сёлета?



На Падляшшы, як і ў Беларусі сёлета, зафіксавана вялікая колькасць вос і шэршняў. Толькі за жнівень падляшскія пажарнікі мелі амаль штодзённыя выклікі па пытанні ліквідацыі гнёздаў гэтых казурак.

Правілы бяспечнага абыходжання з перапончатакрылымі на прыкладзе восаў патлумачыў хімік Сяргей Бесараб:

– Прычына гэтай сітуацыі, яна адна, – гэта спрыяльныя ўмовы для іх развіцця. Цёплая зіма, цёплая вясна, без замаразкаў, цёплае лета. Восы вельмі залежаць ад тэмпературы. Непатрэбна іх нерваваць, трэба весці сябе спакойна. На іх нядрэнна дзейнічаюць такія расліны як гваздзіка, герань. А вось чаго не выкарыстоўваць – гэта фруктовыя пахі. Калі ёсць узнікненне алергічнай рэакцыі на ўкусы восаў, пчол, шэршняў, чмялёў, каго заўгодна, патрэбна мець дома так званы шпрыц-цюбік “Эпіпен”.

Па словах Сяргея Бесараба, у наступным годзе пры тых жа ўмовах надвор’я вос у прыродзе Падляшша і Беларусі можа быць удвая болей. Таксама з-за цёплага надвор’я прысутнасці восаў і шэршняў у  паветры побач  з чалавекам можна будзе чакаць да сярэдзіны восені.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргей Бесараба і з адкрытых крыніц