Чаму завышаецца кошт інвестыцыйных праектаў?



Радныя ўправы горада Беластока занепакоеныя хадой ралізацыі дарожных інвестыцый.

Паводле палітыкаў, у большасці інвестыцый завышаныя кошты і тэрміны рэалізацыі. Сярод іншага, транзітны вузел на варшаўскім накірунку будзе каштаваць 300 млн злотых, а не 187.

Радны Томаш Мадрас кажа, што за сітуацыю адказны прэзідэнт горада Трускаляскі:

– Інвестыцыі, якія рэалізуюцца са спазненнем, спрычыняюцца да таго, што запланаваныя на наступны год, зацягваюцца яшчэ больш. Праблема з інвестыцыямі наслойваецца.

Паводле магістрата, завышэнне кошту інвестыцый не залежыць ад горада. Паводле віцэ-прэзідэнта Адама Паліньскага, гэтая сітуацыя вынікае з дынамікі рынку:

– Калі ідзе пра апошнія аўкцыёны і розніцы паміж цэнамі, якія былі прапанаваныя выканаўцамі, а таксама тое, якім чынам падавалася заяўка на дафінансаванне, гэта яшчэ адзін даволі істотны элемент, то ад падачы заяўкі да падачы прапановаў мінуў амаль год.

У бліжэйшы панядзелак адбудзецца сесія рады горада, на якой радныя будуць разглядаць пытанне рэалізацыі гарадскіх інвестыцый.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя