Чарговае дасягненне Бельскага белліцэя
Барбара Ярацэвіч і Эвеліна Дарыя Добаш – вучанніцы ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя – сталі лаўрэаткамі агульнапольскага Конкурсу ведаў пра медыі.
Пракаментаваў посьпех дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:
– Я ўжо шмат гадоў падкрэсліваю – гэта дасканалае спалучэнне працы настаўніка, які хоча працаваць, які не трактуе сваю прафесію як штосцьці, што яго абцяжарвае, і вучня, які ставіць перад сабою канкрэтныя мэты. Дзякуючы гэтаму вучні на свой спосаб выкарыстоўваюць свае веды і свае магчымасці для таго, каб знайсці сваё месца ў жыцці. Для таго і існуе школа.
У бягучым навучальным годзе вучні з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя сталі лаўрэатамі Алімпяды праваслаўных ведаў і Конкурсу антычных ведаў. Да цэнтральнага этапу Алімпіяды па расейскай мове таксама прайшла кваліфікацыйны адбор вучаніца гэтага ліцэя.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
