Чарговая акцыя каля беларускага консульства ў Беластоку
21 снежня 2020 года – 40 дзён пасля смерці Рамана Бандарэнкі. 31-гадовы хлопец быў забіты побач з жылым домам толькі за тое, каб звярнуць увагу супрацоўнікаў у цывільным, якія разбуралі інсталяцыю ў нацыянальных колерах.
Успамінаючы пра Рамана Бандарэнку і іншых ахвяр пратэстаў у Беларусі, беларусы, якія жывуць у Беластоку, ладзяць Марафон памяці перад будынкам консульства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Электрычнай, 9 у Беластоку.
Акцыя будзе працягвацца пры захаванні правілаў санітарнай бяспекі з 14 да 17 гадзіны.
Кампанія падтрымліваецца Фондам „Беларусь 2020”.
Беларускае Радыё Рацыя
