Чарговая акцыя салідарнасці пройдзе ў Беластоку
Чарговая акцыя салідарнасці ў Беластоку. Дэпутат польскага Сейма з Падляшша, прадстаўнік «Грамадзянскай платформы» Роберт Тышкевіч супольна з Беларускім домам у Варшаве арганізуе акцыю ў падтрымку беларускага народа перад выбарамі 9 жніўня.
Акцыя плануецца ў аўторак 4 жніўня а 17-ай гадзіне на Рынку Касцюшкі ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
