Чарговая акцыя салідарнасці ў Варшаве



На чарговай акцыі беларускай дыяспары ў Варшаве ставіліся актуальныя пытанні.

Гэта вызвалення палітвязняў, падпісанне петыцыі пра непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду ды інш.

Ужо больш за год людзі не стамляюцца выходзіць штонядзелю, многія працуюць, але прыходзяць у свой выходны, кажа адна з удзельніц акцыі:

Я тут амаль кожную нядзелю і лічу гэта сваім абавязкам.

– Падтрымаць нашых беларусаў. Па-першае, нас вельмі шмат выехала самых актыўных, каму пагражала турма. Іх там шмат засталося.

– У кожнага так званага дэпутата ёсць паштовая скрыня, абсалютна адкрытая. Кожны з нас можа нешта напісаць. Я не прапаную пісаць брыдкасці. Можаце дасылаць ім спасылкі на тое, што пішуць пра Беларусь сусветныя медыі.

Людзі таксама гаварылі пра неабходнасць страйку, які адзіны выратуе Беларусь без крыві. Паводле арганізатараў страйку, гэта параўнальна са смяротным пакараннем для Лукашэнкі, што было паказана праз адпаведны перформанс.  

Беларускае Радыё Рацыя