Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам



Сёння, 27 сакавіка, у скверы ля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Пачатак а 18:00.

Нагадаем, 8 лютага 2023 года гродзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту далі 8 гадоў калоніі. Яго вінавацілі ў «распальванне варожасці» і «закліку да санкцый».

Журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні пасля ператрусу ў сваім доме. Затым яго даставілі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў Менску, дзе адбыўся допыт. Яго пакінулі пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага напачатку ў статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Пазней быў пераведзены ў жодзінскую следчую турму № 8. Зараз — у турме №1 Гародні.