У Беластоку адбылася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам (абноўлена)
У беластоцкім скверы ля помніка Папялушку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у другую гадавіну ягонага зняволення.

Кажа суарганізатар акцыі, прэзідэнт Падляшскай філіі Таварыства «Wspólnota Polska» («Польская Грамада») Ганна Кетліньска:
На акцыі ў Беластоку сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары, Саюза палякаў Беларусі і Падляшскага аддзела Таварыства «Wspólnota Polska». Агулам было 20 чалавек.
***
У беластоцкім скверы ля помніка Папялушку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у другую гадавіну ягонага зняволення.
Анджэй Пабочут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні пасля працяглага ператрусу ва ўласным доме і да гэтага часу на волю не выходзіў. Ён быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вядома, што ўвосень 2021 года Анджэй Пачобут адмовіўся прасіць аб памілаванні Аляксандра Лукашэнку.
На акцыі ў Беластоку сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары, Саюза палякаў Беларусі і Падляшскага аддзела Таварыства «Wspólnota Polska». Працуе вольны мікрафон.
Ганна Кетліньская распавяла пра актуальнае становішча палякаў на Беларусі. Змяншаюцца мажлівасці вывучэння польскай мовы, закрыты і прададзены маёмасны комплекс у Беларусі, а менавіта ў Гародні – сядзіба Мацежы Польскай, дзе праводзіліся заняткі мовы. Магілы ўладамі часова не разбураюцца, як раней, але знішчана фрэска ў касцёле ў Солах і знята памятная дошка Арміі Краёвай.
Марэк Занеўскі, віцэ старшыня Саюза палякаў у Беларусі, успамінае акрамя Пачобута і зняволеную ў Беларусі Юлію Юргелевіч.
Гучыць прамова пра тое, што польская культура ў Польшчы сыходзіць у падзямелле, і мусіць працаваць на паўлегальных умовах.
Кажа Сяргей Верамеенка пра важнасць салідарнасці, якую так баіцца Лукашэнка – максімальна распаўсюджваць інфармацыю пра такія акцыі. „Вельмі хочацца хутчэй убачыць Анджэя Пачобута на волі, але якая ў яго вытрымка, калі ён глядзіць на лукашыстаў. Давайце маліцца за такіх людзей, і набліжаць час іх вызвалення”.
Агулам было 20 чалавек. За акцыяй акрамя паліцыі сачылі двое падазроных мужчын, якія сваёй выпраўкай і паводзінамі нагадалі менскіх „ціхароў”- пераапранутых супрацоўнікаў спецслужбаў сілавых структур.










Беларускае Радыё Рацыя
